Хата за маладымі зялёнымі клёнамі была ўлетку такая ўтульная...

Голосов пока нет

Хата за маладымі зялёнымі клёнамі была ўлетку такая ўтульная і па-свойму прыгожая. Цяпер жа ледзь пазнаў яе – здалася голай, сіратліва ўбогай, хоць клёны выраслі. Але цяпер ад іх мала хараства. Па-новаму зашчымела ў сэрцы: вось яны, прыкметы старасці. Ці не могуць раптам здацца такімі ж голымі і ўбогімі пачуцці? Свае ўласныя самому сабе. Твае – ёй. Ці яе – табе. Такая думка спалохала, з ёй цяжка пагадзіцца. Няхай жаўцеюць і асыпаюцца дрэвы. Прыйдзе час – яны зазелянеюць зноў. Няхай чарнеюць сцены хат, няхай трухлеюць – іх лёгка паднавіць... Нарэшце, збудуюцца новыя... А як аднавіць тое, што доўга жыло ў сэрцы і... патухла, як забыты людзьмі касцёр? Але ўпрыску могуць тлець вуглі...